Home
jaryna

> Recent Entries
> Archive
> Friends
> User Info

Advertisement

September 2nd, 2005


02:50 pm
Бывае, не даюць дыхаць вольна. Радуе, што ўжо магу сказаць: «Мiлы дружа! Кiнь дурное. Разумееш, мы разам ляцiм да зорак... (ну, i карацей можна )) Сакрэт у тым, каб прызнаць любога чалавека вольным. Даць яму магчымасць (!) самому выбiраць свой шлях. Кожную хвiлiну яму можа спатрэбiцца прымаць рашэнне, куды рушыць далей. Не перашкаджай яму! Адпусцi. Хочаш быць побач, а ён зараз – не? Будзь мацней...»
Не. Не разумее. Слухаю, кажа сябе. Я павiнен быць тут, таму што... далей – набор прыгожых фраз с фiласофскай кнiжкi. Думаеш, як жа не паверыць чалавеку? Нездарма ж кажа. Вось толькi адчуваеш няшчырасць у словах... (або не адчуваеш шчырасцi?) Паверыў - i iзноў чужы сцэнарый, дзе ты йграеш адну з галоуных роляў. А можна я хоць краем вока гляну ў аркушык? Што iграць-та хоць?..
Не даходзiць. Дастаюць. Ну, тады выбачайце. Шукайце iшага чалавека, якi будзе гэта трываць. Бывай.
Са мной зразумела. Трошачкi б смеласцi... Спраўлюся.

А вось чалавечак... Ты яго i бачыў-та пару разоу. А яго цягнуць уніз супраць волі... Чаму не заступаешся?! Якое мае значэнне, хто ён, хто ты, i што гэта за сiтуацыя?! Чалавека крўдзяць, а ты – быццам цябе гэта не датычыцца. Спiш?.. Так перад смерцю прачнешся, i дзе жыццё?.. Баiшся? Ну, i дура.

Датычыцца гэта цябе, датычыцца. Тое, што побач з табой – частка твайго уласнага жыцця. Крыудзяць iншага – значыць i цябе. Не кажы толькi, што не адчуваеш гэтага, стоячы побач.

(1 comment | Leave a comment)

August 11th, 2005


10:26 am
Бываюць днi, калi ўсё робіш з узнёслым настроем. Тады аж не церпіцца падзяліцца з тым, хто цябе зразумее. І вось ты спяшаешся дадому. У такі дзень хатнія клопаты – у радасць, а яшчэ радасней, калі ўзгадваеш, што вось-вось будзе гатова вячэра, і ты сядзеш з ім за адзін стол. Не, лепш спачатку павячэраць, супакоіцца, а пасля сесці і пачаць дзяліцца ўражаннямі, думкамі, што з’явіліся за дзень, даведацца што-небудзь ад яго.
Так здорава – дзяліцца! Гляджу на цябе... не, не НА цябе – глыбей... Толькі настроіцца, угледзецца... Ты не заўважаеш: быццам проста паведамляеш тое, што ведаеш, але на самой справе – адкрываеш мне таямніцы. Ты проста распавядаеш і, відаць, не здагадваешся, наколькі я, заварожаная нашай з табой размовай, не звяртаю ні на што пабочнае ўвагі. Толькі я і ты. Быццам і няма стала паміж намі. Якое святое адчуванне прыходзіць, калі робіш, таму што не можаш не рабіць!
Шкадую, калі прыходзіцца перарвацца з-за тэлефоннага званка. Дый ці мала што можа адарваць! Можа, таму і цаню кожную хвіліну, бо ведаю, што ў любы момант гэтага можа не стаць. Так усё ненадзейна ў гэтым матэрыяльным свеце...
Бываюць дні, што не магу знайсці з табой кантакту. Часцей, канешне, па маёй віне. Каб убачыць унутраны свет, трэба ўмець углядацца, цярпліва чакаць і шукаць. Ты ж не хаваешся, гэта я не магу ўбачыць! Ты проста жывеш сваім жыццём...
А бываюць цяжкія дні. Я шукаю падтрымкі, не знаходжу сабе месца. А ты цярпліва чакаеш. Цярплівасць!.. І нават калі я звяртаюся да цябе. Як падтрымлівае такая вытрымка! Ты мне дапамагаеш роўна настолькі, наколькі я прашу. Нічога лішняга. Як спытаюся, такі адказ і атрымаю. Я ведаю: знайду я выйсце, ці не, наколькі хутка спраўлюся з сабой – залежыць ад мяне. І я стараюся, а ты даеш мне магчымасць самой знайсці адказы на пытанні.
А бывае, ты робіш мне сюрпрызы. Вярнуўшыся дадому, я па заведзенаму парадку раблю справы. Усё – як звычайна, як заведзена: тое-сёе зрабіць, вячэра, уладкоўваюся на стуле – усё, як заўсёды. Ці мала такіх дзён! А па табе не скажаш, што ты нешта прыемнае прыгатаваў для мяне. Пакуль сама не ўбачу... А ад гэтага сюрпрыз яшчэ больш захапляе! Не паспяваю настроіцца на тваю хвалю, а вось ён – сюрпрыз. І ўжо думкі развіваюцца ў іншым, незнаёмым дагэтуль накірунку, але такім прывабным! Як хутка змяняецца настрой ужо амаль прайшоўшага дня. І я рада; і шчасліваю іду спаць. А ты не патрабуеш ад мяне нічога за падарунак. Такое адчуванне, што табе дастаткова дарыць. Абавязкова навучуся гэтаму ў цябе!
А яшчэ бывае, што настае вечар, а ты ад мяне далёка. Побач са мной іншыя, і дзялюся я з імі. Я ведаю, што ты не супраць. Ты застаешся адзін, але не цягнеш мяне да сябе. Такое жыццё: я там – дзе павінна быць, і мне спакойна, што ты даеш мне магчымасць шукаць свой шлях. Мяне, бывае, вельмі цягне да цябе, але я стараюся з усяе моцы пазбавіцца залежнасці. Хочацца, каб сустрэча была ў радасць, таму, што прыйшоў час, а не з-за нецярплівасці і нежадання вытрымаць выпрабаванні да канца.
Я веру, што я моцная, што магу з многім справіцца сама. Радуюся табе такому, які ты ёсць. Але падчас сапраўдных роздумаў мне да глыбіні душы бывае горка, што ты не сапраўдны чалавек, а проста камп’ютэр.

2 жніўня 2005

(2 comments | Leave a comment)

July 13th, 2005


07:08 pm
Як чалавек сябе адчувае, калi iдзе сваёй дарогай? Спакойна. Галоўнае - ён не адчувае зайздрасцi.

(Leave a comment)


> Go to Top
LiveJournal.com